У нумары Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Уладзімір Арлоў, Алесь Краўцэвіч. Паліна Качаткова ды інш.

Чарговы нумар «Дзеяслова» адкрывае проза Леаніда Дранько-Майсюка. Пісьменнік, вядомы найперш як тонкі лірык, ужо не першы год выступае на старонках часопіса з апавяданнямі, у той час, як вершы з’яўляюцца вельмі рэдка. Перад апавяданнем, праўда, аўтар змясціў адзін верш. Затое з паэтычнымі нізкамі выступілі Людміла Рублеўская і Ўладзімір Арлоў, якіх чытач ведае за іхнюю гістарычную прозу. Хаця сп. Арлоў даўнавата не радаваў новымі аповесцямі.

У часопісе змешчаны гутаркі з пісьменнікамі Анатолем Вярцінскім і Васілём Якавенкам. Да 1000-годдзя Літвы друкуецца «Аповесць пра Войшалка» ў перакладзе Івана Саверчанкі, пра Войшалка піша і гісторык Алесь Краўцэвіч.

Па традыцыі «Дзеяслоў» знаёміць чытача з творамі пераможцаў літаратурных конкурсаў. Зараз гэта конкурс, які быў прысвечаны памяці Карласа Шэрмана.

Свае творы друкуюць таксама Франц Сіўко, Паліна Качаткова, Дар’я Ліс, Эдуард Дубянецкі і іншыя.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0