Дзіцё трапіла ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, маці з ударамі і сінякамі — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Заводскага РУУС Мінска Максім Качынскі.

ДТЗ адбылося 2 верасня ў 18.30 на вуліцы Пляханава. 26-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Фальксваген» без правоў на кіраванне транспартным сродкам і ў стане алкагольнага ап’янення наехаў на жанчыну і дзіця ў прагулачнай калясцы, якія пераходзілі дарогу па абазначаным «зебрай» пешаходным пераходзе. Паўтарагадовае дзіця выпала з каляскі і атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Яно было дастаўлена ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, маці з ударамі і сінякамі — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Цяпер праводзіцца расследаванне абставінаў ДТЗ.

Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС, за мінулыя суткі (2 верасня) у Беларусі было ўчынена 11 ДТЗ, у якіх пяцёра чалавек загінула, а дзевяць — атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей.

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0