14.30

Ля дома Янкі Брыля сабралася каля 400 чалавек. Зьявіліся Аляксандар Мілінкевіч, які ўзначальвае дэлегацыю палітыкаў, экс-міністры Анатоль Бутэвіч, Пятро Краўчанка, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Ўладзімер Някляеў.

13:50

Каля 300 чалавек прыйшлі да дому Янкі Брыля, каб разьвітацца зь пісьменьнікам. Мноства бел-чырвона-белых сьцягоў. На разьвітаньні прысутнічаюць народны пісьменьнік Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч, пісьменьнік Васіль Зуёнак, мастак Васіль Шаранговіч, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый, у тым ліку Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч. Людзі прыйшлі зь вялікімі жалобнымі вянкамі, зробленымі зь бел-чырвона-белых кветак.

Бард Сяржук Сокалаў-Воюш прыйшоў з двума дзецьмі, якія трымаюць у руках вялікія бел-чырвона-белыя сьцягі.

Вынас труны мяркуецца а 14-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0