Іспанскі візавы цэнтр у Маскве прымае дакументы ад беларусаў. Каля месяца беларусы ў індывідуальным парадку ўжо карыстаюцца гэтай магчымасцю, каб адкрыць турыстычныя шэнген-візы тыпу С.

У Маскву ў іспанскі візавы цэнтр беларусы пачалі ездзіць, як толькі зачыніўся візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску. Арыентуючыся на попыт, турфірмы пачалі прапаноўваць арганізаваныя паездкі па гэтым напрамку. 

Запісацца ў візавы цэнтр у расійскай сталіцы, як высвятляецца, дастаткова проста — у адрозненне ад візавых цэнтраў Венгрыі і Італіі ў Мінску, дзе вялікія чэргі. Паколькі неабходная асабістая падача, дакументаў, наведваць Маскву трэба двойчы — каб падаць дакументы і забраць пашпарт з візай.

Іспанцы выдаюць беларусам, як правіла, шматразовыя паўгадавыя, гадавыя і нават на большы тэрмін візы. Праўда, бывае, што суіскальнік атрымлівае візу роўна на тэрмін меркаванай паездкі.

Вольных датаў для падачы ў візавым цэнтры Іспаніі ў Маскве досыць шмат — да прыкладу, учора яшчэ былі свабодныя даты на 30 і 31 мая. У дзень — нямала вольных вокнаў, дзякуючы чаму можна прыехаць у складзе групы і ўсім падацца ў адзін дзень. Віза робіцца досыць хутка — 5 працоўных дзён. 

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2