Ролікі мы адшукалі ў інстаграме і тэлеграм-канале @backtobelarus, які збірае фота і відэа Беларусі дзевяностых і нулявых.

Камерцыйная рэклама

Напэўна, самы паспяховы рэкламны слоган быў прыдуманы касметычнай фірмай «Модум». Які Новы год можа быць без згадкі гэтай легендарнай рэкламы?

А Лявона Вольскага ў якасці акцёра бачылі?

Тэлефонны нумар 202-03-27 дагэтуль шмат хто ведае на памяць. Па ім можна было замовіць «Біясістэму» для пахудзення. Рэклама была знятая не ў Беларусі, але культавай стала ў нашай краіне.

У першай палове нулявых было вельмі мала рэкламы па-беларуску, тым больш сусветных брэндаў. Таму не дзіўна, што ролік Pepsi, у якім Майстар Ёда загаварыў голасам Аляксандра Памідорава, ды яшчэ і на беларускай мове, стаў вельмі папулярным.

Яшчэ адна культавая фраза. «Лідскае нулявачка!» — кажа Павел Харланчук у форме паліцэйскага. «Дзеро!» — тут жа дадаём мы.

Цяпер закон забараняе выкарыстоўваць выявы людзей у рэкламе піва. Раней жа ў роліках з півам былі нават элементы лёгкай эротыкі.

А як жа піва без чыпсаў?

Далей вашай увазе некалькі ролікаў, якія рэкламуюць харчовыя прадукты. Некаторыя сапраўды сёння здаюцца крынжовымі.

Ацаніце нэймінг і прамоцыю таматных соусаў.

У рэкламе клінікі зроку здымаліся ці не самыя папулярныя беларускія акцёры пачатку нулявых.

А ў роліку пра зубную пасту «навалялі» Уладзіміру Варанкову, вядомаму акцёру з «Калыханкі».

Тут нагадваюць пра тое, што канцэрты Уладзіміра Ухцінскага адбудуцца пры любым надвор'і.

Цяпер складана ўявіць, але калісьці па ТБ рэкламавалі духоўнае вучылішча.

А ў рэкламе газеты «Знамя юності» звярніце ўвагу на слоган за спінамі вайскоўцаў.

Сацыяльная рэклама

Беларуская сацыяльная рэклама — асобны жанр. Ад некаторых хацелася ўсё кінуць і збегчы з пакою ці выкінуць тэлевізар.

А рэклама флікераў, якія дапамогуць вярнуць Свету сумнаму Сашу, цяпер зайграла новымі фарбамі.

Ролік пра катафоты на гужавым транспарце наогул падобны да рэкламы цыгарэт «Мальбара».

Рэклама пра кропельку, якая ратуе сваё дзіця, пакінула без сну не аднаго маленькага беларуса, які гэта бачыў па тэлевізары.

Яшчэ крыху сацыяльнага крынжу:

Трымайце яшчэ адзін ролік з Паўлам Харланчуком.

Заканчваем падборку ролікам, дзе сумленнага мытніка сыграў іншы купалавец, Раман Падаляка.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0