Фота: Генеральны штаб УСУ

«Хачу падзякаваць кожнаму з вас за службу. Вы рызыкуеце сваім жыццём дзеля ўсіх нас і нашай дзяржавы. Дзякуй вам за абарону незалежнасці Украіны. Беражыце сябе!» — сказаў Зяленскі вайскоўцам.

І паабяцаў: «Усё адновім, адбудуем, напоўнім жыццём».

Старшыня Харкаўскай АВА праінфармаваў прэзідэнта, што цяпер 31% тэрыторыі вобласці акупавана, а 5% украінскія войскі вызвалілі ад расійскіх захопнікаў.

Візіт Зяленскага, паколькі ён першы з пачатку вайны за межы Кіеўшчыны — сімвалічны. Гэта адзначае карэспандэнт «Бі-бі-сі» Джо Інвуд:

«Тое, што Зяленскі змог прыехаць у Харкаў, паказвае, наколькі змянілася сітуацыя ў горадзе. Яшчэ некалькі тыдняў таму візіт быў бы немагчымы.

Але не варта цешыць сябе — Харкаў у бяспецы толькі часова. У іншых раёнах украінскія войскі дзейнічаюць не так паспяхова — на Данбасе расійская артылерыя змушае іх адступаць.

Украіна са сваім харызматычным прэзідэнтам выйграе інфармацыйную вайну. Але, на жаль, агульны зыход канфлікту вырашаецца ў іншай плоскасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру