«Манчэстар Юнайтэд» пагадзіўся прадаць мадрыдзкаму «Рэалу» галяндзкага футбаліста, 30-гадовага Рууда ван Ністэльроя. Сума трансфэру – 15 мільёнаў эўра

Кантракт мае быць падпісаны на тры гады. Футбаліст пасьля мэдычнага асьведчаньня ў пятніцу мае быць прадстаўлены на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў» як новы гулец «каралеўскага клюбу».

Нядаўна абраны прэзыдэнт «Рэалу» Рамон Кальдэрон «адшукаў» двух футбалістаў з адрпраўленага ў сэрыю «В» турынскага «Ювэнтуса» – іатльянскага абаронца Фабія Канавара і бразыльскага паўабаронцу Эмэрсана. Цяпер ён хоча ангажаваць да клюба чарговага бразыльца – гульца «Міляна» Каку.

gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0