«Фінансавая міліцыя Камітэта дзяржкантролю правяла 2754 праверкі, узбуджана 990 крымінальных справаў, накіраваныя ў суд 367 матэрыялаў», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі ў панядзелак па выніках дакладу старшыні Камітэта дзяржкантролю (КДК) Зянона Ломаця беларускаму кіраўніку.

Па выніках паведамленняў, атрыманых ад фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю, праваахоўнымі і кантралюючымі органамі краіны прыменена адміністрацыйных штрафаў на суму Br28,4 млрд., узбуджана 430 крымінальных спраў.

Ломаць даклаў аб выніках праверкі ААТ «Белаграпрамбанк». Там выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання сродкаў.
На развіццё аграэкатурызму банкам выдадзена льготных крэдытаў на суму Br9,5 млрд (пад 5% гадавых, да 7 гадоў). Пры гэтым банк належным чынам не выконваў устаноўлены ім жа парадак кантролю за мэтавым выкарыстаннем крэдытаў. Усяго ж КДК устанавіў нямэтавае выкарыстанне крэдытаў на Br260 млн. Пры гэтым банк не спаганяў з крэдытаатрымальнікаў за нямэтавае выкарыстанне крэдытаў.

Аналагічная сітуацыя з выдачай банкам пазык на будаўніцтва жылля сваім работнікам. Па выніках праверкі Камітэт дзяржкантролю прапанаваў ураду уніфікаваць нарматыўныя палажэнні па пытаннях выдачы дзяржаўнымі банкамі жыллёвых пазык сваім работнікам.

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на правядзенне праверак па выкарыстанні бюджэтных сродкаў у Міністэрстве замежных спраў, у Міністэрстве аховы здароўя, Міністэрства эканомікі.
Яны пачнуцца ў чацвёртым квартале бягучага года і завершацца ў першым квартале наступнага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?