Падзенне Берлінскага мура ў 1989 годзе і аб’яднанне Германіі былі для многіх людзей часам пералому і абуджэння, які пакінуў свой след у сем’ях. У Савецкім Саюзе таксама пачалася эпоха пераўтварэнняў. Ці не варта азірнуцца праз 20 гадоў на гісторыю ўласнай сям’і?
Сямейныя фотаздымкі адлюстроўваюць імгненні гэтага бурапеннага часу і паказваюць, якім было тады жыццё і што з таго часу змянілася.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску шукае людзей, якія наважацца азірнуцца на гісторыю ўласнай сям’і. Знайдзіце сведчанні пра тыя часы, напрыклад, старыя сямейныя фотаздымкі, даведайцеся іх гісторыю і зрабіце яе творчую пераапрацоўку - у эсэ ці інтэрв’ю, калажы ці малюнку, новым здымку ці фільме...

Вынікі конкурса па яго заканчэнні будуць прадстаўлены грамадскасці і апублікаваны.

Мовы конкурса: нямецкая, беларуская, расейская

Узяць удзел можа кожны, хто мае жаданне!

Дасылайце свае працы з запоўненай анкетай:

Інстытут імя Гётэ ў Мінску
На канверце пазначыць: Конкурс «Сямейны альбом»
Вул. Фрунзе 5
220034 Мінск

Ці электроннай поштай на адрас: [email protected]

Апошні тэрмін адпраўкі матэрыялаў: 30 верасня 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0