Пенсіянерка пратэстуе супраць жахлівага стаўлення адміністрацыі калоніі да асуджаных.

4 верасня ў гомельскай жаночай выпраўленчай калоніі № 4 абвясціла бестэрміновую галадоўку наваполацкая прадпрымальніца, дырэктар ТАА «Вітарж’е» Яўгенія Бачурная. Пра гэта паведаміў муж асуджанай Уладзімір Журба.

Паводле ягоных словаў, асуджаная вырашылася на крайнія меры ў адстойванні сваіх правоў у сувязі з тым, што ёй забаранілі купляць прадукты ў краме. Жанчына неаднаразова пісала скаргі у дэпартамент выканання пакарання, МУС, пракуратуру. І за гэта, як сцвярджае муж прадпрымальніцы, адміністрацыя калоніі шукае любыя нагоды, каб яе пакараць. Жанчына з‑за адсутнасці месца спіць у калідоры.

Яўгенія Бачурная была абвінавачана паводле васьмі артыкулах КК. Паводле рашэння Вярхоўнага суда яе асудзілі паводле артыкулу 216 (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу) на тры з паловай гады пазбаўлення волі. Праз месяц канчаецца тэрмін зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?