Памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў выступіў на старонках «СБ. Беларусь сегодня» з чарговым праграмным артыкулам «Дзяржава і рынак». У ім
Ткачоў апелюе да неназваных газет і інтэрнэт-сайтаў, на старонках якіх «гучаць замовы з найбольш часта ужывальным аморфным тэрмінам «рынак».
На думку памочніка прэзідэнта, цалкам давярацца рынку няварта. Ткачоў распавядае пра досвед «Новага курсу» Ф.Рузвельта і тлумачыць, што «нідзе і ніколі крызісы не перадольваліся праз умацаванне рынкавых механізмаў». А вось да планавання, наадварот, «зноў вяртаюцца ў сур’ёзнай эканамічнай літаратуры».
Асобнай увагі заслугоўвае пасаж прэзідэнцкага памочніка наконт прыватызацыі. У ім Ткачоў папярэджвае патэнцыйных прыватызатараў, маўляў, калі трэба, нацыяналізуем вашыя прадпрыемствы – «Нацыяналізацыя павінна стаць такой жа катэгорыяй, як і прыватызацыя».
Ткачоў аб прыватызацыі:
«Ніхто ў свеце нідзе так і не даказаў перавагі прыватнай уласнасці перад дзяржаўнай з пункту гледжання эфектыўнасці.Гэта – першае.
Другое. Калі ўласнік маёмасці выкарыстоўвае яе з парушэннем заканадаўства ці неэфектыўна, ці ўвогуле парушае эканамічную бяспеку дзяржавы, то павінны ужывацца прынцып дзяржаўнай справядлівасці. Нацыяналізацыя з’яўляецца як палітычным, так і эканамічным сродкам сферы адносін уласнасці…
Нацыяналізацыя павінна стаць такі ж катэгорыяй эканамічнай практыкі, як і прыватызацыя».