Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і праспекта Любімава, недалёка ад «Макдональдса».
«Нас было пяцёра, а насустрач ішлі футбольныя фанаты. Іх было каля дзесяці чалавек. Яны запыталіся, адкуль мы. Калі адказалі, што з Туркменістану, то нас пачалі збіваць. «Навошта прыехаў сюды?» — крычалі яны. Потым яны дасталі нож і чатыры разы ўдарылі мяне ў спіну. Забралі мой кашалёк і сышлі», — расказвае 19‑гадовы студэнт Аламурат.
Потым ён пайшоў у бок інтэрнату медуніверсітэту. Цяпер хлопец знаходзіцца ў 10‑ай бальніцы. А ягоны стан ацэньваецца як цяжкі.
У Маскоўскім РУУС паведамілі, што многія футбольныя фанаты былі затрыманыя. Цяпер яны знаходзяцца ў следчым ізалятары.Супраць іх заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Злоснае хуліганства» і «разбой».





