У бліжэйшы час наўрад ці адбудзецца прыватызацыя дзяржаўных СМІ, мяркуе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

«Я не кажу пра іншых заснавальнікаў, але магу дакладна сказаць, што Адміністрацыя прэзідэнта свой друкаваны орган - газету «СБ. Беларусь сегодня» — у прыватныя рукі аддаваць не збіраецца»,— заявіла Пяткевіч. На яе думку, і іншыя дзяржаўныя органы наўрад ці адмовяцца ад сваіх выданняў.

Па афіцыйнай статыстыцы, толькі 20% сродкаў масавай інфармацыі з'яўляюцца дзяржаўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?