Барысаў здаўна мае славу аднаго з найбольш крымінагенных гарадоў краіны. На гэтым тыдні горад над Бярэзінай чарговы раз пацвердзіў гэты статус.

8 верасня на рынку «Стадыён» адбылося надзвычайнае здарэнне: незадаволены пакупнік страляў у індывідуальнага прадпрымальніка з пнеўматычнага пісталета, паведамляе «Борисов электоронный».

Пакупнік быў незадаволены якасцю прапанаванага тавару — скуранога рэменя. Размова перайшла ў сварку, тады мужчына дастаў пісталет і стрэліў у гандляра.

Прадпрымальнік атрымаў невялікія траўмы. Ён сам змог скруціць злачынцу, пасля чаго ўжо пад’ехаў нарад міліцыі.

Таксама ў пачатку верасня ў Барысаве адбыўся напад на залу гульнявых аўтаматаў.

Напад адбыўся а 5:20. Двое ў масках, пагражаючы пісталетамі, скралі 7 мільёнаў рублёў, пасля чаго ўцяклі.

Цяпер вядуцца пошукі злачынцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?