Спецназ затрымаў сябра «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку і яшчэ адну актывістку, Маргарыту Кароль.
Маладыя людзі спрабавалі разгарнуць расцяжку ля будынку амбасады Расіі ў Менску.
Супрацоўнікі міліцыі пачалі адбіраць расцяжку. Мікола ўхапіўся за яе. Супрацоўнікі МУС пацягнулі яго па зямлі. Пазней хлопцу паведамілі, што ён затрыманы.
Дзяўчына таксама не хацела аддаваць расцяжку.
Міліцыянты выклікалі спецназаўцаў, і тыя зацягнулі маладых людзей у машыну.
Мікола Дземідзенка паспеў паведаміць «Свабодзе», што мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадзкасці, нагадаць пра Дзень беларускай вайсковай славы, а таксама пра стасункі Беларусі і ўсходняга суседа.