Сябры Таварыства аховы помнікаў упарадкавалі на Вілейшчыне старажытны помнік «Сцебярацкія быкі». Валуны сёлета былі пашкоджаны вандаламі.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі Аляксей Лужынскі, летам выявілася пашкоджанне гэтага помніка. А на месцы самага паўночнага каменя, які быў звернуты ўбок, была выкапана вялікая яма.

– Верагодна, што гэта зрабілі непрафесійныя «чорныя капальнікі». Бо нават у інтэрнэце шмат інфармацыі пра тое, што на гэтым месцы навукоўцамі праводзіліся даследванні. І ніякіх скарбаў тут не было знойдзена. А можа гэта былі зусім і не «чорныя капальнікі», а звычайныя вандалы.

Помнік уяўляе сабой пяць валуноў, якія размешчаны адзін за адным па лініі поўдзень-поўнач. Адны навукоўцы лічаць, што камяні маглі служыць язычніцкім капішчам. Выява рогаў-рытонаў на «быках» у некаторых культурах звязана менавіта з паганствам. Іншыя лічаць, што гэта старажытная абсерваторыя. І на камянях выяўлена нябеснае сфера ў розныя поры года. Таксама «Сцебярацкія быкі» маглі быць надмагільнымі камянямі на месцы старажытнага пахавання.

– Гэта значны помнік, – адзначае Аляксей. – Яго трэба даглядаць. Бо ў Беларусі гэта адзіны прыклад выявы рогаў-рытонаў на камянях.

***

Рытон – гэта пасудзіна для пітва ў выглядзе рога жывёлы. Рытон часта выкарыстоўваўся ў сакаральных абрадах узлівання віна ў гонар таго ці іншага бога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?