Першыя затрыманні ў новага моладзева‑сацыяльнага руху «Сектар 4» адбыліся 3 верасня ў Баранавічах падчас збору подпісаў за усталяванне помніка пілотам‑героем, якія загінулі ў Польшчы.

Алег Таўрэль і Зміцер Арэхва збіралі подпісы за усталяванне помніку каля дома афіцэраў падчас памінальнага шэсця, як да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі у цывільным з пытаннем «Ці можна падпісацца?». Пасля гэтага міліцыянты разарвалі падпісныя лісты і затрымалі хлопцаў. Калі маладзёны пачалі аказваць супраціў, міліцыянты стукнулі іх па тварах і павалілі на зямлю. Пазней пад’ехаў прыватны аўтамабіль і даставіў Алега і Змітра у ГАУС, дзе яны правялі вечар і ноч.

Раніцай наступнага дня адбыўся суд, на якім хлопцаў чамусьці судзілі за дробнае хуліганства і аказанне супраціву супрацоўнікам міліцыі.

Суд вырашыў пакараць «правапарушальнікаў» штрафам у памеры 1 050 000 рублёў (Алегу Таўрэлю) і 700 000 рублёў (Змітру Арэхва).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?