7 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Славацкая сімфонія майстроў з Кавачыцы». Гэта быў заключны пункт праграмы візіту славацкага міністра замежных спраў Міраслава Лайчака на Беларусь.

Спадар міністр падзякаваў за «водгук на прапанову арганізаваць культурнае мерапрыемства» і, падагульняючы сваё наведванне Мінска, выказаў надзею, што рознабаковыя сувязі Беларусі і Славакіі будуць пашырацца.

Марыян Серватка і Срэчка Джукіч, главы славацкай і сербскай дыпмісій у Беларусі, правялі гасцям выставы кароткі экскурс у сутнасць «кавачыцкай школы»:

у маленькім сербскім мястэчку Кавачыца пражываюць эмігранты са Славакіі, якія сваімі сіламі, без валодання спецыяльнай адукацыяй, заснавалі асаблівы накірунак так званага наіўнага мастацтва.
Прадстаўленым на выставе карцінам характэрная яркасць колераў, кантрастнасць, сімвалічнасць і ідэлічнасць вобразу. Гэты накірунак сялянскіх мастакоў-самавучак пазней развіўся і набыў папулярнасць у многіх краінах свету. І зараз экспазіцыя прыбыла ў Мінск.

Выстава працягнецца да 5 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?