На гэтым тыдні чакаецца спакойнае сонечнае надвор’е без ападкаў, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У сераду 20—26 цяпла. У чацвер уначы 7—13, удзень — 20—25 градусаў. У пятніцу захаваецца сонечнае надвор’е. Уначы 7—14, удзень 18—24. У асобных раёнах у суботу і нядзелю чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Крыху пахаладае. У выхадныя ўначы 6—13, удзень у суботу 16—22, у нядзелю 14—20.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у першы дзень наступнага тыдня да нас завітаюць паўночныя вятры і стане яшчэ крыху халадней. Удзень у панядзелак чакаецца тэмпература ў межах 12—18 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?