На нядаўна адрэстаўраваным гродзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка» з’явілася ахоўная шыльда, якая сцвярджае, што першы кінатэатр «Эдэн» быў у гэтым будынку ажно з 1890 года. Вось толькі ў гродзенскім гарвыканкаме не ўлічылі факту, што першы ў свеце кінафільм — знакаміты «Прыбыццё цягніка» — быў створаны братамі Люм’ер толькі ў 1896 годзе. Напэўна, у Гродне шэсць год рыхтаваліся да прэм’еры. Нічым іншым растлумачыць такую разбежку ў датах немагчыма.

АП, паводле harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0