Бард-лірык Алесь Камоцкі 9 верасня прэзентуе свой новы альбом «9».

«Наша Ніва»: Спадар Алесь, чаму «9»? «Нумарныя» прычыны?

Алесь Камоцкі: Не, гэта не мой дзявяты альбом. Дзявяткі тлумачацца проста - песняў на дыску дзевяць штук, а астатнія дзявяткі збегліся досыць спантанна...

«НН»: Пасля вашага рэтра-альбому «З бацькоўскай кружэлкі«, у якім вы пераспявалі па-беларуску шлягеры савецкіх часоў («Шумеў трыснёг…», «Ляцяць пералётныя птушкі…» і «Так натомлена сонцам…»), вы тады сказалі, што людзі нейкі час лепей прымалі перакладзеныя песні чым вашыя ўласныя.

АК: Так, людзі хочуць знаёмага. Тая «Кружэлка» гэтак прыпала людзям да сэрца, бо ў іх пад «Так натомлена сонцам…» прайшло жыццё. Але цяпер сітуацыя выраўнялася: слухачам проста трэба было прывыкнуць да маіх уласных песняў.

Канцэрт Алеся Камоцкага адбудзецца ў Малой залі «Мінск» 9 верасня а 19 гадзіне. З адмыслова запрошаных гасцей — Рыгор Барадулін. Квіткі каштуюць 15‑35 тыс. руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?