Крымінальная справа ў дачыненні намесніка старшыні ліберальна‑дэмакратычнай партыі, дэпутата гарсавета Уладзіміра Карунаса накіравана для разгляду ў суд.

Як паведамляецца, пракуратура Мінска скончыла расследаванне і накіравала ў суд Цэнтральнага раёна крымінальную справу ў дачыненні Карунаса паводле абвінавачвання ў падбухторванні да дачы хабару і завалодванні грашовымі сродкамі махлярскім шляхам.

Пракуратура Мінска ўстанавіла, што ў 2007‑2008 гадах Уладзімір Карунас атрымаў хабар ад трох грамадзян на агульную суму 15,5 мільёнаў рублёў за наданне ім паўнамоцтваў памочнікаў дэпутата і выдачу суадносных пасведчанняў.

Карунас абвінавачваецца таксама ў тым, што ў красавіку‑траўні 2006 года разам з жыхаром Мінска падбухторваў да дачы хабару ў памеры 6 тысяч даляраў службовым асобам праваахоўных органаў і суда за вызваленне ад крымінальнай адказнасці і спыненні крымінальнай справы ў дачыненні сваяка гэтых людзей. Атрыманыя грошы яны нібыта пакінулі сабе.

Як паведамляла “НН”, Карунас быў затрыманы ў сярэдзіне ліпеня пры спробе атрымання хабару ў памеры 9 тысяч даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?