10 верасня ў старажытнай царкве Гродна пройдзе выстава «Захаваная спадчына».
Толькі адзін дзень, 10 верасня, у Каложы будзе адчыненая выстава «Захаваная спадчына». Уваход вольны. Экспазіцыя адчыніцца аб 11-й і будзе дэманстравацца да 19.00.
Выстава арганізаваная Каложскай царквой і Музеем гісторыі рэлігіі ў рамках еўрапейскіх дзён спадчыны, якія сёлета ў Беларусі ладзяцца 12 і 13 верасня.
Тэма вераснёўскіх дзён 2009 году ў нашай краіне — «Беларусь самабытная. Традыцыі. Мова. Рамёствы».





