Як паведамляе міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, вучэнні «Захад-2009» распачаліся на тэрыторыі Калінінградскай вобласці. Таксама задзейнічаныя вайсковыя часткі пастаяннай гатоўнасці Маскоўскай вайсковай акругі. Гэтыя вайсковыя часткі займаюцца падрыхтоўкай перагрупіроўкі злучэнняў расійскай арміі, якія перадыслакуюцца на час правядзення вучэнняў у Беларусь.
Нагадаем, што першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі прыбылі ў нашу краіну ўчора.