Адзін з вядучых дыетолагаў Вялікабрытаніі Браян Рэткліф лічыць, што вітаміны і харчовыя дадаткі – пустое марнаванне грошай. Акрамя таго, на думку Рэткліфа, гэтыя прэпараты нярэдка шкодзяць здароўю.

Напрыклад, норма вітаміну А у арганізме можа быць лёгка перавышана, калі адначасова прымаць мультывітаміны і дадаткі на аснове рыбінага тлушчу. Такое перавышэнне выклікае пастаянныя галаўныя болі і нават павялічвае рызыку астэапарозу, мяркуе дыетолаг. Паводле ягоных словаў, вітамін С, які многія любяць прымаць падчас прастуды, можна даць пабочнае ўздзеянне на страўнік.

«Людзі не думаюць пра тое, у якіх дозах ім варта прымаць вітаміны і ці варта іх наогул прымаць», – сказаў Рэткліф.

Паводле The Telegraph

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна