Манаграфія «Gwary białoruskie na Łotwie w rejonie krasławskim» («Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі») зьяўляецца першым дасьледаваньнем польскага мовазнаўцы Міраслава Янковяка ў заплянаванай сэрыі кніжак пра беларускую мову за межамі Беларусі (Смаленшчына, Чарнігаўшчына, Віленшчына і Беласточчына). Да гэтага часу кніга зьяўляецца адзінай надрукаванай манаграфіяй пра беларускую мову ў Латвіі.

Асноўны раён, дзе аўтар манаграфіі праводзіў сваё дасьледаваньне, гэта паўднёва-ўсходняя частка Латгаліі. У кнізе Міраслаў Янковяк закранае шэраг агульна-гістарычных аспэктаў: дзеі беларуска-латвійскага памежжа з пункту гледжаньня функцыянаваньня моваў і кантактаў між народамі, самасьвядомасьць тутэйшых беларусаў, моўную палітыку ўладаў. Аўтарам разглядаюцца сацыялягічныя аспэкты функцыянаваньня беларускіх гаворак, іх месца ў розных сфэрах жыцьця на тле іншых рэгіянальных моваў. Апошні разьдзел кнігі характарызуе сыстэму беларускіх гаворак Латвіі (элемэнты фанэтыкі, флексіі, лексыкі і інш.), а таксама ўзаемаўплывы беларушчыны й суседніх моваў: расейскай, польскай, латышскай. Кніга добра ілюстравана аўтарскімі фотаздымкамі, мапамі й тэкставымі прыкладамі гаворак.

Кнігу можна замовіць праз Інтэрнэт-краму. Кантактны e-mail : [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?