Юра Дземідовіч перамог у фінале дзіцячага конкурсу «Песня для Еўрабачання».
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН
Па 12 балаў усім удзельнікам налічылі адразу ж перад галасаваннем. Каб крыўдна не было. Найвышэйшыя балы Юрыю Дземідовічу падарылі Брэст, Віцебск і, натуральна, – Мінск. Па 8 балаў далі Гродна і Магілёў, 10 – Гомель. І свае 12 балаў дадало журы. У суме Юра набраў 86 балаў.
Як гэта ні сумна, ніводзін з канкурсантаў не праспяваў па-беларуску. Песенька пераможцы беларускага адборачнага конкурсу дзякуючы літаратару Сяргею Балахонаву загучала і на роднай мове. Але толькі ў межах праекту «Тузін. Перазагрузка».
* * *
Дзіцячы конкурс «Еўрабачанне-2009» пройдзе 21 лістапада ў Кіеве.
* * *
Відэа фіналу:





