Сёньня раніцай падчас абходу лекары паведамілі Зьміцеру Хведаруку, што стан яго здароўя нездавальняючы і ён яшчэ ня менш за тыдзень будзе знаходзіцца ў шпіталі. Але праз 15 хвілінаў у палату зайшлі супрацоўнікі КДБ і загадалі Зьмітру тэрмінова зьбірацца. Яны паведамілі, што адвязуць яго ў вайсковую частку.

Нагадаем, ад 7 верасьня З.Хведарук, які служыць у Жодзінскай вайсковай частцы, праходзіў абсьледаваньне ў менскім вайсковым шпіталі.

Радыё «Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0