Шлях да 6-й клінічнай бальніцы шчыльна ахоўваецца міліцыянтамі.

 Фота БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Як паведамляе БелТА, сёння кіраўнік Беларусі наведвае 6-ю гарадскую клінічную бальніцу. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён павінен азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў па развіцці сацыяльнай інфраструктуры сталіцы.

У той жа час агенства перадае, што ў радзільным доме 6-й клінічнай бальніцы сёння гатовы прыняць двухмільённага жыхара Мінска. Супадзенне?

Тым часам, шлях да бальніцы, размешчанай на вуліцы Ўральскай, шчыльна ахоўваецца міліцыянтамі. Ад раніцы на паркоўках выставілі знакі, якія забарняюць паркаваць аўто, дзе-нідзе стаянкі загарадзілі стужкамі. Вуліца Казлова выглядае нязвыкла пустой, на трамвайным прыпынку «праспект Незалежнасці» сабраўся немалы натоўп.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0