Кіраўнік краіны лічыць рэальна дапушчальным павелічэнне колькасці насельніцтва Мінска да 1,9 млн. чалавек.

Пра гэта ён выказаўся, наведваючы сёння 6-ю клінічную гарадскую бальніцу Мінска.

Цяпер у Мінску пражывае амаль 1 млн. 850 тыс. чалавек. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што 2 млн. жыхароў – гэта «крытычная мяжа». «Мы не павінны перанасяляць Мінск. Неабходна ствараць дастойныя ўмовы для жыхароў не толькі сталіцы, але і ўсіх рэгіёнаў краіны», – сказаў А. Лукашэнка. На яго думку, усе магутнасці па новаму будаўніцтву неабходна раўнамерна пераносіць у рэгіёны.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0