Фота РБК-Украіна
«26 чэрвеня паветрана-касмічнымі сіламі Расіі нанесены ўдар чатырма высокадакладнымі ракетамі паветранага базавання па цэхах ракетна-будаўнічай карпарацыі «Арцём» у Шаўчэнкаўскім раёне горада Кіева. На гэтым прадпрыемстве вырабляліся боепрыпасы для ўкраінскіх рэактыўных сістэм залпавага агню», — гаворыцца ў паведамленні.
Раніцай 26 чэрвеня як мінімум дзве ракеты з чатырох патрапілі ў грамадзянскія аб'екты ў Кіеве — жылы дом і раён дзіцячага садка. Адзін чалавек загінуў, пяцёра атрымалі раненні, у тым ліку сямігадовая дзяўчынка.





