Брытанскі суд прыгаварыў да пажыццёвага заключэння мужчыну, які зарэзаў сваю грамадзянскую жонку з-за змены статусу ў сацыяльнай сетцы Facebook, паведамляе The Daily Mail.

31-гадовы Браян Льюіс і 26-гадовая Хэйлі Джонс жылі разам на працягу 13 год, лічыўшы сябе мужам і жонкай. Праўда, адносіны іх не былі зарэгістраваныя афіцыйна. За гэты час у пары нарадзілася чацвёра дзяцей.

Як распавялі ў судзе сябры злачынцы, апошнім часам Льюіс скардзіўся на тое, што ягоная грамадзянская жонка бавіць шмат часу ў інтэрнэце, у прыватнасці, на сайце Facebook. Ён вырашыў, што яна мае сувязь з іншым мужчынам.

На пачатку сакавіка гэтага году ён даведаўся, што ягоная пасія змяніла статус на персанальнай старонцы са статуса «замужам» на статус «без пары». У той жа дзень, пакуль яна спала, ён зарэзаў яе кухонным нажом, а пасля паведаміў у паліцыю пра здарэнне.

У судзе Льюіс заявіў, што дзейнічаў у мэтах самаабароны, нібыта жанчына напала на яго падчас спрэчкі. Суд, аднак, прызнаў яго вінаватым у забойстве і прыгаварыў да пажыццёвага заключэння.

Гэта ўжо не першае забойства, здзейсненае з-за змены статусу на Facebook. У кастрычніку мінулага году да пажыццёвага заключэння быў прыгавораны 34-гадовы Уэйн Форастар, які таксама зарэзаў жонку, пабачыўшы, што на яе старонцы напісана «без пары».

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0