Да такой колькасці набліжаецца ў Беларусі колькасць чалавек, якія карыстаюцца паслугамі аператараў сотаваў сувязі.

Як паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, на 1 верасня 2009 года агульная колькасць абанентаў дасягнула 8,87 мільёна. Сотавай рухомай электрасувяззю ахоплена 96,1% тэрыторыі краіны, на якой жыве 99,3% насельніцтва.

У параўнанні са звесткамі на пачатак года колькасць абанентаў вырасла прыкладна на 700 тысяч.

У Беларусі дзейнічаюць чатыры аператары сотавай сувязі. У стандарце GSM працуюць velcom, «МТС» і «БеСТ» (гандлёвая марка life:)), у стандарце CDMA — «БелСел» (гандлёвая марка Diallog). Найбольшая колькасць абанентаў — у беларуска-расійскага СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Паводле звестак Белстата, тарыфы на паслугі сотавай сувязі ў студзені—ліпені 2009 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам павялічыліся на 6,4%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0