«Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але адсядзеў і — вольны! Да сям'і даехаў, дзеці зажмяканыя, у моры выкупаны. Усім сябрам і знаёмым, і незнаёмым, якія дапамагалі і перажывалі — дзякуй, без вас я б здох», — напісаў былы палітвязень.

А пра сяброў, якія і сёння застаюцца па той бок кратаў, адзначыў:

«Вы ў маёй галаве кожную секунду».

Аляксандр Васілевіч быў уладальнікам рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і прасторы «Галерэя Ў», саўладальнікам сайта Kyky.org.

За кратамі Васілевіч знаходзіўся з 28 жніўня 2020 года. Першапачаткова яго затрымлівалі ў ліпені 2020 года, перад выбарамі. Тады ён падаваў паручальніцтва за вызваленне Віктара Бабарыкі, але быў затрыманы і атрымаў суткі.

28 жніўня, ужо пасля выбараў, прыйшлі яшчэ раз. Васілевіча затрымалі, неўзабаве стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа.

Аляксандру пагражала да пяці гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

Суддзя Марына Фёдарава 4 лютага абвясціла прысуд: тры гады калоніі агульнага рэжыму. Васілевіча вызвалілі ў зале суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.

Пакуль ён знаходзіўся за кратамі, у яго нарадзілася дачка. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру