У Мінску пасля рэканструкцыі адчынілі Новы драматычны тэатр. Размяшчаецца ён у працоўным Завадскім раёне сталіцы.

На адкрыцці намеснік міністра культуры Віктар Кураш паабяцаў на новай сцэне часцей ставіць айчынных драматургаў. Мяркуючы па ранейшым рэпертуары — «Новыя прыгоды старых знаёмых» Пятра Васючэнкі, «Тры пары і адзін лёс» Андрэя Курэйчыка, «Каханне, грошы і жаніх харошы» Георгія Марчука, — пастаноўкі па творах сучасных беларускіх пісьменнікаў сапраўды будуць нярэдкасцю. Але чарговы сезон у Новым тэатры пачнецца дзевятага кастрычніка з п’есы «Каралева прыгажосці» ірландскага аўтара Марціна Макдонаха.

Новы драматычны тэатр паўстаў у 2004 годзе пасля перайменавання тэатра «Дзе-Я?», які размяшчаўся ў будынку былога кінатэатра «Радзіма». Тады ж і пачалася яго рэканструкцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?