Мінскае «Дынама» выйграла першы матч ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. 14 верасня гадунцы Глена Хэнлана перамаглі «Салават Юлаеў» у серыі булітаў з лікам 3:2 (0:0, 2:1, 0:1, 0:0, 1:0).

Беларускі клуб першым закінуў шайбу. Вызначыўся шведскі абаронца Юсеф Бумедзьен (20:35), галявую перадачу аддаў Ханес Хювенен. Праз хвіліну і 56 секунд яшчэ адзін шведскі легіянер «Дынама» Юнас Андэрсан падвоіў лік (22:31) - 2:0. Асіставаў шведу капітан каманды фін Віле Пелтанен.

Пры канцы другога перыяда уфімцы скарацілі лік, а на пры канцы трэцяга перыяда (58:08) зраўнялі. Адметна, што вызначыўся Канстанцін Кальцоў.

Овертайм не вызначыў пераможцу, а пераможную кропку ў серыі булітаў паставіў усё той жа Андэрсан. Вароты беларускага клуба абараняў Андрэй Мезін.

Можна сказаць, што трэнер беларускай каманды Глен Хэнлан узяў рэванш у экс-трэнера зборнай Расіі Вячаслава Быкава за паразу ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету.

***

«Дынама» набірае першыя два балы, менавіта столькі даецца за перамогу ў овертайме ці па булітах. Але каб выйгралі ў асноўны час, было б тры балы. Першы матч у суботу мінчукі прайгралі ў Санкт-Пецярбургу мясцоваму СКА з лікам 0:2.

Становішча ў Дывізіёне Баброва: «Спартак» Масква – 6 (2 гульні), «Дынама» Масква – 4 (2), СКА – 3 (1), «Дынама» Мінск – 2 (2), ЦСКА – 2 (2), «Дынама» Рыга – 0 (2).

У Заходняй канферэнцыі «Дынама» займае 10 радок з 12. Але згулялі яшчэ мізэр.

***

Наступны матч «Дынама» правядзе ў сераду, 16 верасня, супраць «Авангарда»,

у пятніцу, 18 верасня, гульня з казахстанскім «Барысам».

Потым – тры гульні ў гасцях. Затым зноў некалькі матчаў у Мінску. Першы ў Мінску – 30 верасня з «Атлантам».

Да пераезду ў «Мінск-Арэну» гульні праходзяць у Палацы спорту. Пачатак а 19-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?