Тройчы намінант на «Залаты Глобус» пачынаў сваю кар'еру як танцор і спявак у мюзіклах на Брадвеі.
На самым выдыху халоднай вайны нават паспеў засвяціцца ў прапагандысцкім антысавецкім фільме «Чырвоны світанак».

Зоркай Суэйзі зрабіўся ў 1987 г., сыграўшы дасведчанага ў пытаннях кахання настаўніка танцаў у касаробе «Брудныя танцы». Праз год Суэйзі захацеў прадэманстраваць мускулы ў трымценнікі «Ахоўнік у бары». Але потым зноўку вярнуўся да рамантычных роляў – у «Прывідзе», сваёй самай паспяховай стужцы, ён грае забітага мужчыну, пазбаўленага цялеснае абалонкі, што кранальна намагаецца абараніць сваю каханку.

У дэтэктыўным серыяле «Звер» Суэйзі здымаўся ўжо хворым на рак падстраўнікавай залозы. Ён не прымаў болясуцішальнікаў у часе здымак, каб не нашкодзіць узроўню акторскае гульні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?