У новым судовым працэсе над журналісткай Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак на тыдзень. Пасяджэнні працягнуцца 13 ліпеня. З чым звязаная гэтая паўза — невядома, паведаміў у сацсетках яе муж Ігар Ільяш.

Новы суд над журналісткай «Белсата» пачаўся 4 ліпеня. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Паводле гэтага артыкула, ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Што канкрэтна інкрымінуецца журналістцы і на аснове якіх падзей узнікла абвінавачванне — невядома. Адвакат Кацярыны застаецца пад строгай падпіскай аб неразгалошванні і ніякіх акалічнасцяў не можа распавесці нават сваякам.

Кацярына Андрэева была затрыманая разам з калегай Дар'яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года на «Плошчы перамен» пасля акцыі ў памяць пра Рамана Бандарэнку і асуджаная да двух гадоў калоніі. На волю Кацярына павінна была выйсці ў верасні гэтага года, аднак вясной стала вядома пра новы суд.

Журналістку Кацярыну Андрэеву зноў судзяць. Ёй пагражае да 15 гадоў

«Перад сном Каця зверху спускала да мяне руку, мы трымаліся «за лапку». Сукамерніца напісала цёплыя ўспаміны пра Кацярыну Андрэеву, якую судзяць паўторна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру