Падчас узнагароджання Карыны Пацёмкінай за валанцёрства. Фота: Фэйсбук

Са слоў дзяўчыны, яна прыйшла ў міграцыйную службу, каб падаць дакументы на афармленне часовага дазволу на жыхарства ва Украіне, выкарыстоўваючы для гэтага як падставу «валанцёрства ў арганізацыі». Але пакет дакументаў, у тым ліку падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, не прынялі, кажа Пацёмкіна.

Пазней супрацоўніца міграцыйнай службы забрала ў Пацёмкінай пашпарт і сказала, што ў яе будзе штраф, але «мінімальны, бо яна валанцёр».

«Паслязаўтра я пайду за пашпартам, а там будзе штамп. І я не прыеду ў Украіну, таму што цяпер яны дэпартуюць усіх без разбору. Ставяць вось гэтыя штампы і даюць штрафы», — лічыць валанцёрка.

Да гэтага на тэрыторыі Украіны Пацёмкіна знаходзілася без дазволу на жыхарства і жыла ў Бучы. З наступленнем расійскіх войскаў яна змагла эвакуіравацца, але потым вярнулася «як толькі можна было», кажа дзяўчына.

«Я проста легальна знаходзілася на тэрыторыі Украіны 180 дзён. Я таксама ўцякла, але не падавалася на палітычны прытулак. Я толькі патэлефанавала [ў міграцыйную службу] і мне сказалі, што на ваенным становішчы яны не прымаюць заявы на бежанства, але нібыта мой званок зафіксавалі і ператэлефануюць мне, як скончыцца вайна» — — патлумачыла дзяўчына.

30 чэрвеня Карыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валанцёрскую дзейнасць ва Украіне. Узнагароджанне праходзіла ад імя Бучанскай тэрытарыяльнай грамады. Тады Пацёмкіна апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку відэа цырымоніі.

«У кожнай грамады ёсць свая праца. У кожнай нацыі ёсць раны для гаення. У кожным сэрцы ёсць сіла зрабіць гэта», — напісала тады валанцёрка на ўкраінскай мове.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Олег / Адказаць
07.07.2022
Это всё что нужно знать про правительство Зеленского. Этот человек вместо укрепления границ строил дорожки и пилил деньги. Вместо эвакуации граждан потом Арестович говорит: мы не хотели создать заторы на дорогах. В итоге те, кто мог уехать заранее -не уехали и погибли в таких городах как Буча. И теперь он юлит с лукашенко. И требует от запада оружия. Ну то есть все должны исправлять его ошибки..?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру