Будаўніцтва студэнцкай вёскі пачалося летась. Першы корпус фінансаваўся за кошт рэспубліканскага і сталічнага бюджэта. За астатнія будынкі прыйдзецца заплаціць і абласцям.
Агулам праект ацэньваецца ў 700 мільярдаў беларускіх рублёў— $250 мільёнаў у эквіваленце.
Узвядзенне васьмі корпусаў павінна скончыцца ў 2011 годзе.Тады ж побач запрацуе станцыя метро.