Гор. Ігумен, Менск. губ. У двары Божына нет ведама хто нядаўна аблупіў кару з 84 пнёў панскага саду і папсаваў вадзяны млын, каторы заліваў сялянскія сенакосы. Пан з гэтага двара западозрыў сялян з суседніх вёсак, але справа так і не раскрылася дагэтуль.

М. Любча, Менск. губ., Наваградз. пав. Наша мястэчка сёлета ўжо два разы пачынала гарэць, а зь якой прычыны, нет ведама. Як прыходзіць лета, у нас людзі становяцца вельмі падазрыцельнымі і заўсёды склонны думаць, што нехта падпальвае; так было апошні раз і ў Любчы: разышлася па мястэчку вестка.

«НН», 1911, №27

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0