Тэставанне па беларускай мове ў 2010 годзе абітурыенты будуць здаваць яшчэ паводле старога правапісу.

Пра гэта заявіў саветнік Міністра адукацыі па сувязах са СМІ і грамадскасцю, загадчык адной кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, прафесар Віктар Іўчанкаў падчас прэс-канферэнцыі.

Каб засвоіць новыя нормы правапісу, навучэнцам будзе дадзены час.

«Усе змены, якія крануліся беларускай мовы ў сістэме правапісу і пунктуацыі, будуць патлумачаныя дзецям, навучэнцам і студэнтам, але ўлетку 2010 на выпускных ці ўступных іспытах ніхто не будзе патрабаваць ад навучэнца здачы экзамену паводле гэтых правілаў», – паведаміў Іўчанкаў.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0