У рэдакцыю «НН» зьвярнуліся чытачы-менчукі, занепакоеныя сюжэтам пра рамонт Опэрнага тэатру, паказаным на тэлеканале СТВ. Зь сюжэту вынікала, што перад Опэрай на цэнтральнай алеі зьявіцца фантан. Скульптар Генадзь Буралкін настойваў, што найлепшым упрыгожаньнем парку маюць стаць скульптуры Апалёна і Пана, якія спрачаюцца міжсобку. Помніка паэту на праекце, паказаным у сюжэце, не было... «Не дапусьцім зносу!» – перажывалі людзі.

Тэатар сапраўды зьменіць сваё аблічча. Кажуць, што яму нададуць рысы, якія задумваў аўтар – архітэктар Іосіф Лангбард. Зьнікне купал над будынкам, у порціках паўстануць скульптуры чатырох музаў.

Аднак галоўны ахітэктар інстытуту «Белпраект» Анатоль Шаболін адназначна заявіў: «Помнік Максіму Ба-гдановічу застаецца». «Белпраект» распрацоўваў праект упарадкаваньня сквэру перад тэатрам, але рашэньня пра знос Багдановічавага помніку не прымалася.

Застаецца толькі пытаньне, наколькі канструктывісцкая Опэра і сумна-задуменны Багдановіч будуць спалучацца са спрэчкаю Апалёна і Пана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?