20-27 верасня ў Беларусі традыцыйна адбудзецца «Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009», ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць у сферы нефармальнай і грамадзянскай адукацыі.

На працягу сямі дзён прадстаўнікі недзяржаўных, бізнэс і адукацыйных структур рознага накірунку будуць абмяркоўваць і дэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі павысіць якасць жыцця.

Мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску, Гродна, Брэсце, Гомелі. Пазнаеміцца з падрабязнай праграмай «Тыдня НФА-2009», а таксама даведацца пра месца і час правядзення розных мерапрыемстваў можна на сайтах www.adukatar.net , www.methodology.by, www.eurobelarus.info. А таксама ў каардынатара Тыдня Яніны Зінчанка [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0