У новым тэлесезоне на тэлеканале «Белсат» эксперт праграмы «Асабісты капітал» эканаміcт Серж Наўродскі укладае віртуальныя грошы ў валюты, металы, каштоўныя паперы — спраўджвае, наколькі прыбытковымі і надзейнымі застаюцца даступныя беларусам фінансавыя інструменты. Інвеставанне віртуальных грошай праграма пачала з сумы ў 100 млн рублёў.

Першы вынік новага тэлесезона: акцыі ЛУКОЙЛа ў віртуальным інвестыцыйным пакеце праграмы «Асабісты капітал» прынеслі страты.

І хаця акцый ЛУКОЙЛа у пакеце праграмы ўсяго 19%, але з-за іх агульная вартасць пакета напрацягу апошніх 2 месяцаў то падала на 4%, то расла на 1,5%. Прычына гэтаму: моцныя ваганьні курсу акцыяў нафтавага гіганта з-за нестабільных коштаў нафты.

«Агулам мы страцілі на іх за 2,5 месяцы 4%, — гаворыць эксперт праграмы эканаміст Серж Наўродскі. — Таму нашая парада: не спяшайцеся інвеставаць у акцыі да моманту пакуль эканоміка свету не міне фазу крызісу».

Эксперт праграмы вырашыў пазбавіцца рызыкоўнага актыва. Параду, куды ўкласці грошы, даў праграме галоўны рэдактар папулярнага спартовага выдання ПРЭСБОЛ Уладзімер Беражкоў.

Падрабаязнасці на відэа:

Каб спраўдзіць свае фінансавыя рашэнні, пакідайце ў каментарах прапановы па інвеставанню для праграмы «Асабісты капітал». Самыя цікавыя праграма рэалізуе ў бліжэйшым эфіры.

А па гэтай спасылцы можна наведаць форум праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?