Беларуская мова атрымлівае ўсё большае распаўсюджванне ў Інтэрнэце і канфесіянальнай дзейнасці, паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дырэктара інстытута, дзейнасць беларускіх інтэрнэтчыкаў, а таксама пераклады на беларускую мову службаў у касцёлах Беларусі прывялі да таго, што мова атрымала вельмі шырокае распаўсюджванне, асабліва ў асяроддзі моладзі.
«Ужо не рэдкасць, калі SMS пішуцца з выкарыстаннем беларускай лацінкі, а служба ў большасці касцёлаў на беларускай мове — хутчэй традыцыя, чым выключэнне», — адзначыў Аляксандр Лукашанец. На яго думку, у сувязі з такім усплёскам беларускамоўнай актыўнасці ўвядзенне новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі вельмі актуальна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?