Ракета-носьбіт «Днепр" знойдзены за 150 км ад стартавай пляцоўкі. Гэту інфармацыю карэспандэнту пацьвердзіў спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан на Байкануры Адыльбек Басекееў.

Ракета знойдзена ў раёне пасёлка Жанакала, паведаміў А. Басекееў. «Раён, дзе знойдзена ракета ачэплены. На месца вылецелі прадстаўнікі ўрадавай камісіі з Кызыл-Арды, а таксама спэцыялісты Фэдэральнага касьмічнага цэнтру «Байканур», – паведаміў ён.

Як паведамлялася раней, 27 ліпеня ў 1 гадзіну 43 хвіліны быў праведзены запуск ракеты РС-20 з групай касьмічных апаратаў, уключаючы беларускі спадарожнік «БелКА». На 73-й секундзе палёту ракета ўпала. Паводле папярэдніх зьвестак "Раскосмасу", падзеньне адбылося праз тое, што рухавпік першай ступені не дапрацаваў да патрэбнага часу 10 сэкундаў, у выніку чаго ўзьнікла пазаштатная сытуацыя, і рухавік другой ступені выключыўся.

kz-today.kz

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0