У суботу чакаюцца замаразкі.

 Фота liveinternet.ru

Фота liveinternet.ru

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 верасня па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі навальніцы. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 6—13°C, днём 16—21°C, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей да плюс 24°C.

У Мінску 17 верасня воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—12°С, днём плюс 16—18°С.

У наступныя двое сутак, 18—19 верасня, па рэспубліцы пахаладае. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы 18 верасня па Гомельскай і Віцебскай абласцях месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы 18 верасня плюс 3—10°C; 19 верасня плюс 1—7°C, месцамі на глебе, а ў асобных раёнах і ў паветры замаразкі ад 0 да мінус 2°C; днём плюс 12—19°C.

У Мінску 18 верасня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 6—8°С, днём плюс 13—15°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0