Сяргей Моніч атрымаў пяць з паловай гадоў турмы за тое, што здабываў інфармацыю пра супрацоўнікаў польскага МЗС.

С.Моніч у судзе. Фота Naviny.by

С.Моніч у судзе. Фота Naviny.by

Польскі суд прысудзіў грамадзяніна Беларусі да 5,5 гадоў турэмнага зняволення за шпіянаж. Моніча затрымалі ў Літве ў лістападзе 2006 году ў выніку сумеснай аперацыі польскіх і літоўскіх спецслужбаў. Адразу пасля затрымання Польшча звярнулася да Літвы з афіцыйнай просьбай аб экстрадыцыі затрыманага. Беларуса падазравалі ў шпіянажы супраць Польшчы. Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, Моніч завербаваў нейкага грамадзяніна Польшчы, з якім сустракаўся ў Мінску і Вільні. Той грамадзянін нібыта перадаваў Монічу інфармацыю пра супрацоўнікаў польскага МЗС. Працэс быў закрытым.

Паводле lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0