Літва і Беларусь ў сераду, 16 верасня, у часе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню не падпісалі дамову аб спрошчаным перамяшчэнні ў памежнай зоне. Дакумент не падпісалі нягледзячы на тое, што гэтая дамова ўзгаднялася доўгі час. Падпісанне пагаднення пра спрашчэнне памежнага перасоўвання стаяла ў парадку дня перамоваў.

Меркавалася, што прыкладна з сярэдзіны 2010 года жыхары абедзвюх краін, што жывуць на адлегласці да 50 км ад мяжы, змогуць перасякаць мяжу па спецдазволах, якія будуць каштаваць 20 еўра і выдавацца на 5 гадоў.

На літоўскай тэрыторыі ў гэтай памежнай зоне жыве каля 800 тысяч, з беларускага — каля 600 тысяч. Каментуючы падпісанне дамоваў, беларускі і літоўскі прэм’еры запэўнілі, што пытанне спрошчанага перамяшчэння будзе вырашанае ў «хуткім часе».

www.bns.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0